2 красавіка ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце адбылося падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне ўдзельнікаў міжнароднай літаратурнай акцыі «Чые гэта радкі?», прымеркаванай да Дня яднання народаў Расіі і Беларусі, якая праходзіла з 20 сакавіка па 2 красавіка. Арганізатарамі акцыі выступілі «Пскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт» і «Беларуска-Расійскі ўніверсітэт».
Галоўнай мэтай дадзенага мерапрыемства, з'яўляецца папулярызацыя чытання сярод моладзі і пашырэнне кругагляду, ведаў пра паэтаў і пісьменнікаў Расіі і Беларусі.
Удзел у акцыі прынялі больш за 70 чалавек з 11 універсітэтаў Кансорцыума «Расійска-беларускі ўніверсітэцкі саюз «Разам»», у тым ліку і студэнты БрДТУ. Відэазапісы з урыўкамі літаратурных твораў беларускіх і рускіх пісьменнікаў-юбіляраў 2024 года размяшчаліся на старонках бібліятэкі БрДТУ ў сацыяльных сетках ВКонтакте і Instagram, а карыстальнікі сацсетак адгадвалі каму ж належаць гэтыя радкі.
Сертыфікаты і памятныя падарункі ўдзельнікам акцыі ўручылі прарэктар па выхаваўчай рабоце Наталля Пятроўна Ялавая і дырэктар бібліятэкі Юлія Вячаславаўна Азаркевіч.
Таксама ўдзельнікі і арганізатары акцыі падвялі вынікі мерапрыемства ў фармаце відэамоста на базе «Пскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт», дзе падзяліліся ўражаннямі, абмяняліся вопытам узаемадзеяння бібліятэк з чытачамі і абмеркавалі магчымасці далейшых сумесных мерапрыемстваў, накіраваных на знаёмства з культурай і традыцыямі народаў Расіі і Беларусі.
Дзякуем студэнтам БрДТУ за актыўны ўдзел і любоў да літаратуры!