2 красавіка 2024 года адбылася інфармацыйная сустрэча прадстаўнікоў праваахоўных органаў з замежнымі студэнтамі БрДТУ. У ліку гасцей універсітэта – намеснік начальніка ўпраўлення па грамадзянстве і міграцыі Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта Вадзім Васільевіч Ровенскі, які азнаёміў прысутных студэнтаў з патрабаваннямі да афармлення часовага знаходжання і пражывання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, афармлення выязных і ўязных віз, што было асабліва актуальна для замежных грамадзян, якія ўпершыню прыбылі ў Рэспубліку Беларусь ў гэтым годзе.
Старшы інспектар АГІМ Маскоўскага РУУС, капітан міліцыі Валасюк Кацярына Вячаславаўна прадставіла прысутным памятку аб правілах знаходжання замежных грамадзян у Рэспубліцы Беларусь.
Са спецыфікай заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб Дзяржаўнай граніцы, наступствамі парушэння рэжыму знаходжання ў пагранічнай зоне і спроб незаконнага перасячэння дзяржаўнай граніцы азнаёміў прадстаўнік Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь, лейтэнант Яўген Аляксандравіч Мушта.
Для таго, каб інфармацыя гасцей універсітэта была зразумелая ўсім студэнтам, быў арганізаваны сінхронны пераклад выступленняў на англійскую, кітайскую і арабскія мовы.
Варта адзначыць цесныя кантакты БрДТУ з органамі па грамадзянстве і міграцыі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. Так, на мінулым тыдні замежныя студэнты маглі атрымаць кансультацыю па пытаннях афіцыйнага працаўладкавання на тэрыторыі нашай краіны ў намесніка начальніка УГІМ В.В. Ровенскага.