1 красавіка студэнтамі БрДТУ была арганізавана інтэлектуальна-гумарыстычная віктарына, прысвечаная Міжнароднаму дню смеху.
Арганізатарам мерапрыемства выступіла група П-361 будаўнічага факультэта. Студэнтка Лізавета Палтавец падрыхтавала ўдзельнікам мерапрыемства шэраг жартаўлівых пытанняў, адказаць на якія трэба было на гульнявой платформе «Kahoot».
Пераможцам квіза стаў Паўловіч Дзмітрый, які атрымаў каштоўны сувенір на памяць.