Навiны

З днём нараджэння, Брэсцкі тэхнічны!

Дарагія студэнты, выкладчыкі, работнікі, ветэраны і выпускнікі! Віншую Вас з днём нараджэння Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта!

Гісторыя ўніверсітэта пачалася 9 мая 1963 года, калі пастановай ЦК КПСС і Савета Міністраў СССР прынята рашэнне аб арганізацыі ў Беларускай ССР Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута. 1 красавіка 1966 года Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут быў адкрыты.

У кожны перыяд – ад БІБІ да БрДТУ – універсітэт уносіў важкі ўклад у развіццё нашага рэгіёна і ўсёй краіны. І сёння Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт – гэта высокая рэпутацыя, гарантыя надзейнасці атрыманых ведаў, запатрабаванасць спецыялістаў на рынку працы.

У гэты значны для нас дзень хачу падзякаваць кожнаму за штодзённую карпатлівую працу, любоў да абранай прафесіі і ўніверсітэту, за імкненне не спыняцца на дасягнутым, пастаянны пошук і інавацыйныя падыходы ў рабоце. Менавіта гэта дапамагае працягваць адукацыйны працэс на высокім узроўні, навучаць, накіроўваць і выхоўваць нашу моладзь.

Словы асаблівай падзякі нашым ветэранам і выпускнікам – усім тым, хто на розных этапах станаўлення ўніверсітэта спрыяў яго развіццю, пісаў слаўныя старонкі гісторыі і закладваў традыцыі, якія захоўвае і працягвае цяперашняе пакаленне.

У гэты святочны дзень жадаю вам здароўя, энтузіязму, натхнення, увасаблення ў жыццё ўсіх задуманых планаў, міру і дабрабыту, а нашаму Брэсцкаму тэхнічнаму – новых дасягненняў, стабільнасці і працвітання!

З павагай,
рэктар БрДТУ Сяргей Антонавіч Каспяровіч

© 2023 Установа адукацыі "Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт"

Адрас: вул.Маскоўская 267, 224017, Брэст, Рэспубліка Беларусь
E-mail: canc@bstu.by (па афіцыйных пытаннях)
Тэлефоны: +375 162 32-17-32 (прыёмная рэктара), +375 162 32-17-76 (прыёмная камісія)
Факс: +375 162 32-17-55

Палітыка апрацоўкі асабістых дадзеных

Сертыфікат рэгістрацыі № 2141102156 от 26.07.2011
Дзяржаўнага рэестра інфармацыйных рэсурсаў