Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя маладых навукоўцаў «Інжынерна-экалагічныя аспекты і перспектывы развіцця сістэм водазабеспячэння і водаадвядзення», прымеркаваная да Сусветнага дня Водных рэсурсаў, адбылася на факультэце інжынерных сістэм і экалогіі БрДТУ 28 сакавіка.
На пленарным пасяджэнні абмеркаваны магчымасці ўдзелу маладых вучоных Беларусі ў эколага-геаграфічных экспедыцыях на прыкладзе двух экспедыцыйных праектаў: XIII навукова-адукацыйнай марской экспедыцыі «Арктычны плывучы ўніверсітэт–2021» і міжнароднага даследчага экспедыцыйнага праекта «Камчатка: Паўночна-Заходняе вогненнае кальцо» – 2022 (нам. дэкана ФІСЭ БрДТУ Кацярына Басалай), разгледжаны актуальныя пытанні цыфравізацыі працэсаў кіравання свідравіннымі водазаборамі сістэм водазабеспячэння (аспірант кафедры ВВиАВР Віталь Каваленка) і ацэнкі дастасавальнасці міжнародных стандартаў лічбавых двайнікоў для вырашэння задач водаадвядзення (аспірант Палескага дзяржаўнага універсітэта Аляксей Шикунец). Асаблівую цікавасць студэнтаў выклікалі выступленні аспіранта кафедры ВВиАВР Дар'і Сянчук пра ачыстку сцёкавых вод ад іёнаў кадмію здробненым брыкетаваным торфам і Студэнткі третьго курса ФІСЭ Лізаветы Заяц пра падрыхтоўку бутыляванай пітной вады метадам азанавання.
Па заканчэнні пленарнага пасяджэння праца канферэнцыі працягнулася на пяці секцыях.