28 сакавіка на машынабудаўнічым факультэце адбылося прафарыентацыйнае мерапрыемства пад назвай «Акуніся ў будучую спецыяльнасць» для навучэнцаў школ Брэста і Брэсцкага раёна.
У прывітальным слове дэкан машынабудаўнічага факультэта Анысько Сяргей Рамановіч расказаў дзецям і іх бацькам аб сучасных напрамках развіцця машынабудаўнічай галіны горада Брэста і Брэсцкай вобласці, спецыяльнасцях і прафілізацыях факультэта.
Таксама рабяты пазнаёміліся з працай сучаснага абсталявання лабараторый і класаў факультэта, пагутарылі са студэнтамі і вядучымі выкладчыкамі, паглядзелі устройства аўтамабільнай тэхнікі. У ходзе майстар-класа будучыя абітурыенты з азартам адказвалі на пытанні, звязаныя з іх будучай прафесіяй, і атрымалі памятныя прызы, якія нагадваюць пра факультэт.
Спадзяемся, што дадзеная сустрэча ўмацавала ўпэўненасць у рабят у правільнасці выбару сваёй будучай прафесіі!