У Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце адбылося чарговае пасяджэнне Школы лідара па тэме «Прамоўніцтва. Прынцыпы і правілы публічнага выступу». З дакладам і прэзентацыяй па дадзенай праблематыцы выступіла прадстаўнік студэнцкага савета універсітэта Кацярына Назаран, якая валодае вялікім вопытам публічных выступаў і дыскусій. Асноўная мэта мерапрыемства – максімальна разняволіць лідараў студэнцкіх груп, навучыць выступаць на вялікую аўдыторыю і не баяцца дыскутаваць як са сваімі калегамі па вучэбнай дзейнасці, так і з іншым калектывам.