У рамках прафарыентацыйнага мерапрыемства «Канікулы ў БрДТУ» будучыя абітурыенты пазнаёміліся з будаўнічым факультэтам Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта.
На сустрэчы з дэканам факультэта Інэсай Паўлаўнай Паўлавай дзеці даведаліся пра асаблівасці падрыхтоўкі спецыялістаў будаўнічай галіны ў сучасных умовах, магчымасцях удзелу студэнтаў у розных праектах і наступнага працаўладкавання пасля заканчэння універсітэта.
Студэнты старэйшых курсаў на інтэрактыўных пляцоўках падзяліліся сваім вопытам як навучання, так і ўдзелу ў грамадскіх актыўнасцях, адказалі на пытанні, якія іх цікавяць.
У абітурыентаў была магчымасць паўдзельнічаць у майстар-класах па вырабе дэкаратыўных вырабаў з гіпсу, мадэляванні і разбурэнні макетаў канструкцый, варкшопе «Параметрычнае мадэляванне ў архітэктуры і дызайне». Будучыя абітурыенты наведалі спецыялізаваны закрыты палігон кафедры тэхналогіі будаўнічай вытворчасці, лабараторыю кафедры геатэхнікі і транспартных камунікацый, а таксама паўдзельнічалі ў выпрабаванні металаў і зварных злучэнняў.