Навiны

Канікулы ў БрДТУ. Дзень 1-факультэт інжынерных сістэм і экалогіі

25 сакавіка факультэт інжынерных сістэм і экалогіі Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта адкрыў правядзенне тыднёвага прафарыентацыйнага мерапрыемства для будучых студэнтаў «Канікулы ў БрДТУ».
Першы дзень канікул пачаўся для абітурыентаў майстар-класам па правядзенні хімічных доследаў у лабараторыі інжынернай экалогіі і хіміі. Працягам мерапрыемстваў стала сустрэча з дэканам факультэта Алегам Паўлавічам Мешыкам, удзел у займальным квэсце «ЭкаЛогіка» і незвычайным майстар-класе па вырабе свечак «Экалагічнасць у творчасці».
Завяршэннем першага дня канікул сталі экскурсіі па лабараторыях факультэта: лабараторыям кафедры цеплагазазабеспячэння і вентыляцыі з дэманстрацыяй працы сучаснага абсталявання інжынерных сістэм, кафедры прыродаўпарадкавання, кафедры водазабеспячэння, водаадвядзення і аховы водных рэсурсаў, а таксама інжынернай экалогіі і хіміі.

© 2023 Установа адукацыі "Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт"

Адрас: вул.Маскоўская 267, 224017, Брэст, Рэспубліка Беларусь
E-mail: canc@bstu.by (па афіцыйных пытаннях)
Тэлефоны: +375 162 32-17-32 (прыёмная рэктара), +375 162 32-17-76 (прыёмная камісія)
Факс: +375 162 32-17-55

Палітыка апрацоўкі асабістых дадзеных

Сертыфікат рэгістрацыі № 2141102156 от 26.07.2011
Дзяржаўнага рэестра інфармацыйных рэсурсаў