У рамках пагаднення аб супрацоўніцтве паміж БрДТУ і Брэсцкім абласным упраўленнем МНС на факультэце электронна-інфармацыйных сістэм адбылася сустрэча студэнтаў і выкладчыкаў з начальнікам Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Брэсцкага абласнога УМНС Барысам Віктаравічам Васіленкам.
Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі перспектывы развіцця цэнтра, а таксама магчымыя сумесныя праекты для аптымізацыі працэсу навучання па розных напрамках бяспекі жыццядзейнасці, прыцягненне студэнтаў БрДТУ да распрацоўкі і абнаўлення праграмнага забеспячэння і павышэння якасці жыцця насельніцтва.