Навiны

Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

У актавай зале Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта ў рамках мерапрыемстваў, прысвечаных 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, адбыўся паказ кінафільма «72 гадзіны».
Расійская ваенная драма 2015 года, у аснову сюжэту якой легла рэальная гісторыя Людзінаўскай падпольнай камсамольскай групы, якая дзейнічала ў гады вайны ў акупаваным немцамі горадзе Людзінава Калужскай вобласці.
У лістападзе 1956 года на Павялецкім вакзале ў Маскве быў арыштаваны, а пазней асуджаны і прысуджаны да смяротнага пакарання Дзмітрый Іваноў, які ў 1943 годзе выдаў немцам падпольшчыкаў.
Імёны герояў і назва горада ў фільме зменены, фільм не дакументальны, а мастацкі.
Асноўная мэта – паказаць студэнтам, што ваенныя злачынствы не маюць тэрміну даўнасці і крымінальная справа аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны з'яўляецца яркім прыкладам гэтаму.

 

© 2023 Установа адукацыі "Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт"

Адрас: вул.Маскоўская 267, 224017, Брэст, Рэспубліка Беларусь
E-mail: canc@bstu.by (па афіцыйных пытаннях)
Тэлефоны: +375 162 32-17-32 (прыёмная рэктара), +375 162 32-17-76 (прыёмная камісія)
Факс: +375 162 32-17-55

Палітыка апрацоўкі асабістых дадзеных

Сертыфікат рэгістрацыі № 2141102156 от 26.07.2011
Дзяржаўнага рэестра інфармацыйных рэсурсаў