Навiны

Да 30-годдзя Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

15 сакавіка 2024 года спаўняецца 30 гадоў з дня прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь – Асноўнага Закона краіны, які мае вышэйшую юрыдычную сілу і замацоўвае асноўныя прынцыпы і нормы прававога рэгулявання важнейшых грамадскіх адносін.
Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь замацоўвае неад'емныя правы чалавека і гарантыі іх рэалізацыі, узаемныя абавязкі грамадзяніна і дзяржавы, парадак фарміравання і функцыянавання органаў улады.
Канстытуцыя была прынятая 15 сакавіка 1994 г. Яна ўпершыню ў гісторыі беларускай дзяржаўнасці замацавала статус рэспублікі як унітарнага дэмакратычнага сацыяльнага прававой дзяржавы, ўстанавіла прынцыпы дэмакратычнага ладу, прыярытэт правоў і свабод чалавека, вяршэнства міжнароднага права.
Абноўленая ў 2022 годзе Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь – гістарычны выбар беларускага народа. Канстытуцыя ўвасобіла ў сабе пераемнасць і вопыт шматвяковага гістарычнага шляху Беларусі, адзначыла новы этап у палітычным і сацыяльна-эканамічным развіцці нашай краіны.
Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь грунтуецца на трох асноўных кампанентах:
- рэгуляванне правоў і свабод;
- устанаўленне дзяржаўнага механізму;
- рэгламентаванне заканадаўчай сістэмы і сістэмы правасуддзя.
Асноўныя задачы Канстытуцыі:
- замацаваць і гарантаваць правы чалавека;
- упарадкаваць дзяржаўную ўладу;
- зацвердзіць правасуддзе ў краіне.
Згодна з Асноўным Законам праява патрыятызму з'яўляецца асноўным абавязкам кожнага грамадзяніна краіны. У Канстытуцыю ўнесены палажэнні, накіраваныя на захаванне гістарычнай праўды і памяці аб Вялікай Айчыннай вайне і масавым гераізме народа.
Задача кожнага з нас – выконваць канстытуцыйныя абавязкі, падтрымліваць і захоўваць каштоўнасці, якія ўстаноўлены асноўным дзяржаўным законам.
Для любой краіны Канстытуцыя – найважнейшы атрыбут дзяржавы, Сімвал годнасці і гонару. Паважаць і выконваць Асноўны Закон, значыць, паважаць сваю краіну, паважаць самога сябе!

© 2023 Установа адукацыі "Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт"

Адрас: вул.Маскоўская 267, 224017, Брэст, Рэспубліка Беларусь
E-mail: canc@bstu.by (па афіцыйных пытаннях)
Тэлефоны: +375 162 32-17-32 (прыёмная рэктара), +375 162 32-17-76 (прыёмная камісія)
Факс: +375 162 32-17-55

Палітыка апрацоўкі асабістых дадзеных

Сертыфікат рэгістрацыі № 2141102156 от 26.07.2011
Дзяржаўнага рэестра інфармацыйных рэсурсаў