У круглай зале Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта напярэдадні Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, студэнты Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта прынялі ўдзел у рабоце дыялогу пакаленняў «Маёй Канстытуцыі - 30 гадоў!» з прадстаўнікамі Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў.
Усіх удзельнікаў мерапрыемства павіншавалі з дзяржаўным святам, нагадаўшы аб сутнасці Канстытуцыі, якая ўвасобіла ў сабе пераемнасць і вопыт шматвяковага гістарычнага шляху Беларусі, адзначыла новы этап у палітычным і сацыяльна-эканамічным развіцці краіны. Яна грунтуецца на неад'емным суверэнным праве беларускага народа мець сваю дзяржаўнасць і быць паўнапраўным суб'ектам сусветнай супольнасці.
Асобную ўвагу надалі неабходнасці захавання памяці аб Вялікай Айчыннай вайне, а таксама значнасці патрыятычнага выхавання моладзі, захавання і развіцця агульначалавечых каштоўнасцяў у нашай краіне!