У Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце адбылося ўзнагароджанне студэнтаў – пераможцаў конкурсу курсавых праектаў. Для пашырэння ўзаемадзеяння ўніверсітэта з заказчыкамі кадраў і павышэння практыкаарыентаванасці навучання кафедра «Цеплагазазабеспячэнне і вентыляцыя» і буйны вытворца абсталявання для сістэм цеплазабеспячэння ТАА «ЦеплаЭнергаСіла», г.Мінск, правялі конкурс курсавых работ «Аўтаматызаваныя цеплавыя пункты з выкарыстаннем абсталявання ТАА «Цеплаэнергасіла»» для студэнтаў спецыяльнасці «Цеплагазазабеспячэнне, вентыляцыя і ахова паветранага басейна». Мэта конкурсу – павышэнне ўзроўню прафесійных ведаў і навыкаў студэнтаў, а таксама ўцягванне найбольш таленавітых і творча актыўных студэнтаў у пошук новых ідэй у вырашэнне сучасных задач у галіне ацяплення і цеплазабеспячэння. Па выніках конкурсу пераможцы атрымалі падарункі і грашовыя прэміі.
Дыпломам I ступені быў узнагароджаны Мароз Максім, гр. ЦВ-18.
Дыпломамі II ступені – Разанава Ксенія, гр. ЦВ-18 і Крывецкі Мікіта, гр. ЦВ-18.