Мілыя і дарагія жанчыны!
Прыміце самыя цёплыя і шчырыя віншаванні з пяшчотным вясновым
святам – Жаночым днём 8 сакавіка!
Спаўна надзеленыя лепшымі чалавечымі і прафесійнымі якасцямі, вы, сучасныя жанчыны – адказныя і настойлівыя, творчыя і эрудыяваныя, ініцыятыўныя і поўныя жыццёвых памкненняў, выконваеце сотні роляў і не губляецеся ў іх. З мілымі ўсмешкамі вы вырашаеце вельмі складаныя задачы, і няма такіх перашкод, якія выстаялі б перад вашым далікатным позіркам. Менавіта вы даяце пачатак новага жыцця, менавіта вы ў самых розных і часам складаных сітуацыях адным словам і поглядам здольныя вярнуць нас да жыцця і прымусіць паверыць ва ўласныя сілы. Побач з вамі мы адчуваем сябе смелымі, моцнымі і паспяховымі. Дзякуй Вам за вашу прыгажосць і мудрасць, цярпенне і самаадданасць. За сэрца і розум, за душэўную чуласць і спагадлівасць!
Жадаю вам на працягу ўсяго жыцця адчуваць сябе любімымі, абароненымі, сагрэтымі цяплом і клопатам. А насталая вясна няхай увасобіць у жыццё самыя грандыёзныя вашы ідэі, павысіць творчы патэнцыял і апраўдвае самыя добрыя надзеі.
Рэктар БрДТУ Сяргей Антонавіч Каспяровіч