6 сакавіка 2024 года ў Брэсцкім гарадскім выканаўчым камітэце адбылася XXXVII Брэсцкая гарадская справаздачна-выбарачная канферэнцыя ГА «БРСМ», на якой былі падведзены вынікі работы гарадскога камітэта ГА «БРСМ». Студэнты нашага універсітэта Дарчыч Багдан Сяргеевіч і Кузьменка Данііл Аляксеевіч былі ўзнагароджаны падзячнымі Граматамі БСРМ за актыўную і плённую працу ў студэнцкім будаўнічым атрадзе «Энергія». За значны ўклад у рэалізацыю праектаў БРСМ у галіне маладзёжнай палітыкі і патрыятычнага выхавання студэнцкай моладзі падзякай БРСМ была адзначана дзейнасць, у тым ліку і Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта.