6 сакавіка ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце адбыўся навучальны семінар для работнікаў ВНУ на тэму «Метады і тэхналогіі працы з сацыяльна неабароненымі катэгорыямі студэнтаў». Запрошанымі гасцямі выступілі спецыяліст па сацыяльнай рабоце аддзялення комплекснай падтрымкі ў крызіснай сітуацыі ДУ «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Маскоўскага раёна г. Брэста» Ірына Юр'еўна Валодзічава, псіхолаг аддзялення комплекснай падтрымкі ў крызіснай сітуацыі ДУ «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Маскоўскага раёна г. Брэста» Таццяна Анатольеўна Мартынюк, старшыня Брэсцкай гарадской ГА «Беларускае таварыства інвалідаў» Іна Дзмітрыеўна Куўшынава, педагог сацыяльны ДУА «Брэсцкі абласны сацыяльна-педагагічны цэнтр» Святлана Іосіфаўна Абрамук.
Галоўныя мэты семінара – павышэнне кваліфікацыі і ведаў у галіне метадаў і тэхналогій працы з рознымі сацыяльнымі катэгорыямі студэнтаў.
Спецыялісты азнаёмілі работнікаў БрДТУ з алгарытмам працы з сацыяльна ўразлівай катэгорыяй насельніцтва: дзецьмі-сіротамі, дзецьмі, якія засталіся без апекі бацькоў, а таксама асобамі з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў і сям'і, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Спікеры завастрылі ўвагу на асноўных прынцыпах узаемадзеяння і працы з людзьмі з інваліднасцю. Расказалі пра арганізацыю і правядзенне індывідуальнай прафілактычнай работы з непаўналетнімі ва ўстанове адукацыі.
У ходзе мерапрыемства ўдзельнікі змаглі задаць спецыялістам пытанні і атрымаць адказы на іх.