Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт у складзе дэлегацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь прыняў удзел у Еўразійскім саміце па вышэйшай адукацыі EURIE 2024 (26-29.02.2024), які адбыўся ў г. Стамбул, Турэцкая Рэспубліка.
Саміт з'яўляецца міжнароднай пляцоўкай, на якой адбываецца абмен думкамі экспертаў па пытаннях інтэрнацыяналізацыі вышэйшай адукацыі, прадстаўнікоў універсітэцкай супольнасці, спецыялістаў, якія вызначаюць стратэгічныя напрамкі развіцця сістэмы адукацыі ў Еўразійскім рэгіёне. EURIE 2024 дае унікальную магчымасць прэзентацыі адукацыйнага і навуковага патэнцыялу БрДТУ для абітурыентаў з Турцыі, краін Блізкага Усходу, Паўднёва-Усходняй і Цэнтральнай Азіі, Афрыкі. Праграма мерапрыемства насычана канферэнцыямі, круглымі сталамі, нарадамі для экспертнага абмеркавання актуальных пытанняў вышэйшай адукацыі, што дазваляе лічыць EURIE 2024 глабальнай платформай наладжвання акадэмічнага супрацоўніцтва.