27 лістапада ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце адбылася сустрэча студэнтаў архітэктурна-будаўнічага факультэта са старэйшым інспектарам інспекцыі па справах непаўналетніх Маскоўскага РАУС г. Брэста Дубойскім Сяргеем Пятровічам. Галоўная тэма сустрэчы — прафілактыка правапарушэнняў сярод непаўналетніх. У ходзе гутаркі былі закрануты пытанні адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці за ўчыненне супрацьпраўных дзеянняў, а таксама на рэальных прыкладах Сяргей Пятровіч патлумачыў студэнтам, якая цана здзяйснення такіх дзеянняў.
У другой частцы мерапрыемства прарэктар па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце Наталля Пятроўна Ялава і дэкан факультэта Інэса Паўлаўна Паўлава закранулі пытанні, якія тычацца процідзеяння незаконнага абароту наркотыкаў у нашай краіне.
У завяршэнні студэнтам быў прадэманстраваны праект нацыянальнага тэлебачання «Сталічнае тэлебачанне» — «Рашэнне ёсць!». Сюжэт якога распавёў пра маладога юнака, паспяховага хакеіста краіны, які па сваёй дурасці ва ўзросце 20 гадоў «стаў на слізкую дарожку. У выніку супрацьпраўных дзеянняў юнака пазбавілі волі на тэрмін 15 гадоў з адбываннем у папраўчай калоніі паводле артыкула 328 КК РБ «Незаконнае абарачэнне наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў». Юнак зламаў сабе кар'еру, разбурыў сваю сям'ю, і цяпер маленькая дачка бачыць свайго бацькі на працяглых спатканнях на тэрыторыі калоніі.